Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманьні на Дзень Волі. Абнаўляецца

Свабода сочыць за затрыманьнямі па ўсё Беларусі падчас Дня Волі.

Месца знаходжаньня Някляева дагэтуль невядомае

Жонка Ўладзімера Някляева Вольга паведаміла, што дагэтуль ёй не даюць зьвестак пра тое, дзе трымаюць яе мужа. Ёй тэрмінова трэба перадаць яму лекі, але ні ў міліцыі, ні ў КДБ ня кажуць, дзе яго трымаюць.

Паводле непацьверджаных зьвестак, Някляева перавезьлі зь Берасьця ў Менск, але ці гэта так, ня кажуць. Уладзімер Някляеў быў затрыманы 24 сакавіка ў Берасьці ў цягніку, калі вяртаўся з Варшавы.

У 2016 годзе былы кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў перанёс апэрацыю на хрыбетніку, які яму пашкодзілі міліцыянты ў 2010 годзе падчас затрыманьня.

XS
SM
MD
LG