Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары прэзыдэнта ў Казахстане афіцыйна: 77% яўка, 19 парушэньняў, 500 затрыманых


Затрыманьні ў дзень выбараў
Затрыманьні ў дзень выбараў

Цэнтральная выбарчая камісія Казахстану абвясьціла, што яўка па краіне на прэзыдэнцкіх выбарах склала 77%. Самы нізкі паказьнік яўкі ў Алматы — 52,2%.

Некаторыя казахстанскія апазыцыйныя аб’яднаньні байкатавалі выбары, заяўляючы аб перадвызначаным характары кампаніі і адсутнасьці рэальнай канкурэнцыі. У дзень выбараў паліцыя затрымлівала актывістаў, якія заклікалі да байкоту.

Error rendering VK.

Намесьнік міністра ўнутраных справаў Казахстану Марат Кажаеў на брыфінгу ў ЦВК паведаміў, што «зь месцаў правядзеньня несанкцыянаваных пратэстаў у Алматы і Нур-Султане ў паліцыю даставілі каля 500 чалавек». Заклікі да байкоту Кажаеў назваў спробай «дэстабілізаваць грамадзкую абстаноўку з боку радыкальна настроеных элемэнтаў». Віцэ-міністар абвергнуў інфармацыю пра сьмерць аднаго з удзельнікаў мітынгу. Паводле Кажаева, у Алматы ніхто з удзельнікаў пратэсту не зьвяртаўся па мэдычную дапамогу, у Нур-Султане на месцы правядзеньня акцый да мэдычных работнікаў зьвярнуліся 12 чалавек.

Між тым відавочцы паведамляюць, што паліцыя паводзіла сябе жорстка, затрыманыя былі ў тым ліку і журналісты.

У Генпракуратуры Казахстану паведамілі, што ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў у краіне зафіксавана 19 парушэньняў выбарчага заканадаўства. Сярод парушэньняў — незаконная агітацыя, выдача грамадзянам на рукі па некалькі бюлетэняў, ўкіды ў скрыню па некалькі бюлетэняў і галасаваньне на двух участках. Распачата 18 адміністрацыйных справаў, матэрыялы накіраваныя ў суд, а сябры выбарчых камісіяў, якія дапусьцілі парушэньні, адхіленыя, паведамілі ў Генэральнай пракуратуры.

Пазачарговыя прэзыдэнцкія выбары ў Казахстане праходзяць упершыню ў найноўшай гісторыі краіны без удзелу ў якасьці кандыдата Нурсултана Назарбаева. Ён зьняў зь сябе прэзыдэнцкія паўнамоцтвы сёлета ў сакавіку пасьля амаль 30 гадоў кіраваньня, але захаваў значную ўладу.

Менш як праз тры тыдні пасьля складаньня Назарбаевым паўнамоцтваў былы спікер сэнату Касым-Жамарт Такаеў, які ўступіў на пасаду прэзыдэнта, прызначыў датэрміновыя выбары. Рэгістрацыю прайшлі сем кандыдатаў, у тым ліку Такаеў, якога вылучыла партыя, што ўзначальвае Назарбаеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG