Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас пратэсту ў Менску, 14 ліпеня 2020
Падчас пратэсту ў Менску, 14 ліпеня 2020

Людзі выйшлі на вуліцы пасьля нерэгістрацыі Бабарыкі і Цапкалы. Адбыліся затрыманьні

Усё, што варта ведаць пра выбарчую кампанію ў Беларусі, якая адбываецца ва ўмовах пандэміі каранавірусу.

У Менску з аўтобусаў з боку філярмоніі з аўтобусаў выйшлі праваахоўнікі ў поўным абмундзіраваньні, у шаломах і з дубінкамі і пайшлі ў бок удзельнікаў акцыі.

Прадстаўнікі АМАП падыходзяць ледзь не да кожнага чалавка, які застаецца на плошчы, і размаўляюць зь імі. Па гучнай сувязі працягваюцца заклікі разыйсьціся. Вольга Кавалькова кажа, што затрымалі некалькі сябраў яе ініцыятыўнай групы.

АМАП затрымлівае аднаго за адным двух чалавек, спрабуе затрымаць фоткарэспандэнта Свабоды. Журналістаў просяць адыйсьці.

Людзі пачынаюць разыходзіцца. АМАПу ўсё более. Яны настойліва, але бяз гвалту адціскаюць людзей. Перакрытыя ўваходы ў мэтро, станцыя мэтро Якуба Коласа не працуе. У пераход мэтро спускаецца частка АМАПу. Перакрыты праспэкт ад Акадэміі Навук да цырку.

Віцебск: зьявілася міліцыя

Да ўдзельнікаў акцыі ў Віцебску прыйшла міліцыя. Папярэджвае, што масавыя мерапрыемствы ў гэтым месцы забароненыя. Хто яго не пакіне, можа быць прыцягнуты да адказнасьці.

На скрыжаваньні вуліц Леніна і Замкавай перакрылі дарогу. Людзі ідуць уверх да плошчы Перамогі.

Людзі пляскаюць у далоні. Пакуль працягваюць стаяць. «Калі верыш у перамены, значыць — стой», — заклікаюць у чарзе.

Пікет у Маладэчне

Менск: пачаўся разгон акцыі

Людзей пачалі затрымліваць, хапаюць і цягнуць у аўтазакі. Хлопца скінулі з ровара.

Затрымалі сябра ініцыятыўнай групы Вольгі Кавальковай Юрыя Палейку. Вольгу Кавалькову папярэджваюць, што яна наступная.

Гомель: да ўдзельнікаў «ланцугу салідарнасьці» прыйшла міліцыя

Да ўдзельнікаў ланцугу салідарнасьці ў Гомлі прыйшла міліцыя. Міліцыянты папярэджваюць, што дзеяньні ўдзельнікаў акцыі незаконныя і просяць разысьціся.

Акцыя салідарнасьці ў Берасьці. ВІДЭА

Менск: да філярмоніі пад'ехалі аўтазакі

Удзельнікі правацэнтрысцкай кааліцыі Вольга Кавалькова і Мікалай Казлоў заклікаюць людзей разыходзіцца, не правакаваць АМАП, бо баяцца правкацый і затрыманьняй.

Мікалай Казлоў тлумачыць людзям праз мэгафон, што міліцыя забараніла зьбірацца пасьля 19 гадзінаў і прапануе ўсім разысьціся. Ізноў гучаць аплядысмэнты, якімі ў гэтыя дні выражаюцца самыя розныя эмоцыі — ад падтрымкі да расчараваньня і абурэньня.​

Да пляцоўкі перад філярмоніяй пад'ехалі аўтазакі. Цэлы шэраг аўтазакаў становіцца ля мэтро.

АМАП перагароджвае ўваход у падземны пераход і ў мэтро, людзей у мэтро не пускаюць, гоняць у бок ЦУМу. Людзей з боку плошчы Перамогі таксама адганяюць у бок філярмоніі, да аўтазакаў. Непадалёк, на бульвары Луначарскага, стаяць шмат міліцэйскіх аўтобусаў. Праспэкт перакрыты аўтазакамі.

Пікет салідарнасьці ў Магілёве

У Магілёве людзі, якія выйшлі на «пікет салідарнасьці», кажуць, што выйшлі, бо надакучыла цярпець. Выйшлі, каб падтрымаць затрыманых, выказаць зь імі салідарнасьць.

Удзельнікі не хаваюць, што баяцца, але іншага выйсьця цяпер, акрамя як адкрыта пратэставаць, ня бачаць.

Да ўдзельнікаў акцыі ідзе міліцыя
Да ўдзельнікаў акцыі ідзе міліцыя

Журналістаў Свабоды затрымалі проста ў жывым эфіры

Свабода вяла жывую трансьляцыю з апошніх пікетаў па зборы подпісаў за кандыдатаў у цэнтры Менску. А 20-й гадзіне супрацоўнікі ў цывільным затрымалі журналістку карэспандэнтку Аляксандру Дынько і апэратара Андрэя Рабчыка. Пасьля затрыманьня журналістаў стрым Свабоды перапыніўся.

Пікет салідарнасьці ў Віцебску

У Віцебску пікет салідарнасьці праходзіць каля бізнэс-цэнтру «Марка-сіці». «Ланцуг салідарнасьці» расьцягнуўся на некалькі сотняў мэтраў уздоўж вуліцы Леніна. Людзі ўвесь час падыходзяць. Машыны сыгналяць у знак салідарнасьці. Людзі дзякуюць, пляскаюць у далоні.

Людзі ў чарзе кажуць: «Мы натхніліся прыкладам Менску. Немагчыма больш цярпець тое, што адбываецца ў краіне. Прыйшоў час выказваць сваю грамадзянскую пазыцыю».

Ланцуг незалежнасьці расьцягнуўся ў Горадні

Некалькі сотняў чалавек сталі ў ланцуг салідарнасьці ўздоўж Савецкай плошчы ў Горадні.

Людзі стаяць мірна. Час ад часу пачынаюць пляскаць у ладкі. Побач працуе пункт пракату самакатаў і гіраскутэраў. Некаторыя праяжджаюць паўз плошчу на іх. Рэдкія аўтамабілі сыгналяць, калі праяжджаюць побач з плошчай. На плошчы працягваюць працаваць пікеты для збору подпісаў за Сьвятлану Ціханоўскую і Валера Цапкалу.

Фота зь пікету салідарнасьці ў Менску 19 чэрвеня

АМАП выціскае людзей з цэнтру Менску

На праспэкце Незалежнасьці ў Менску АМАП выштурхоўвае людзей у бок плошчы Якуба Коласа. Людзі выкрыкваюць на адрас АМАПу «Ганьба!», «Фашысты!» і выказваюць свой пратэст, пляскаючы ў ладкі. Міліцыя па гучнай сувязі папярэджвае, што акцыя несанкцыянаваная.

«Ланцуг салідарнасьці» з затрыманымі ў Менску

Магілёў. На пікет салідарнасьці насупраць гарвыканкаму прыйшлі каля 100 чалавек. За пікетоўцамі назіралі людзі ў цывільным. Неўзабаве пасьля пачатку пікету ўдзельнікі перайшлі на Першамайскую вуліцу і выстраіліся ўздоўж яе. Міліцыя папярэджвала пра адказнасьць і пагражала ўжыць сілу.

Людзі кажуць, што выйшлі, бо надакучыла трываць, бо хочуць падтрымаць затрыманых. Яны кажуць, што баяцца, але іншага шляху, як адкрыта пратэставаць, ня бачаць.

Людзі ў розных гарадаў выходзяць у «ланцугі салідарнасьці»

Тым часам у розных гарадах Блеарусі людзі выйшлі на вуліцы ў падтрымку зьняволеных падчас сёлетняй выбарчай кампаніі: патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі, блогера Сяргея Ціханоўскага і іншых палітыкаў і актывістаў. Тэлеграм-канал Nexta публікуе фота і відэа ад чытачоў з розных гарадоў Беларусі.

«Ланцуг салідарнасьці» ў Стоўпцах:

Орша:

Бабруйск:

Ліда:

Баранавічы:

Гомель:

У Менску, Гомлі і іншых гарадах Беларусі паведамляюць пра перабоі з мабільным інтэрнэтам

У прыватнасьці, пра праблемы з мабільным інтэрнэтам ад A1 паведамлялі з Гомля, Магілёва, Ліды і Менску.

Свабоа плянавала весьці онлайн-трансьляцыю зь са збору подпісаў у Менску, але адсутнасьць інтэрнэту ў цэнтры Менску не дазволіла нам весьці стрым. Але мы працуем на месцы і будзем выкладаць рэпартажы зь месца падзеяў.

У КДБ і ЦВК не прынялі 31 тысячу подпісаў за вылучэньне Бабарыкі ў прэзыдэнты. ФОТА

Сябры ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі спрабавалі перадаць у Камітэт дзяржаўнай бясьпекі 31 тысячу подпісаў за вылучэньне Бабарыкі ў прэзыдэнты. Паколькі Віктар і Эдуард учора былі затрыманыя, цяпер ніхто ня можа падаць частку подпісаў у раённыя выбарчыя камісіі. Але ў прыёмнай КДБ сябрам ініцыятыўнай групы адмовілі, патлумачыўшы, што гэта не кампэтэнцыя органаў дзяржаўнай бясьпекі.

Пазьней усе гэтыя подпісы адвезьлі ў ЦВК. Там подпісы таксама не прынялі. Цалкам чытайце па спасылцы.

«Псіхо3%». На краму Symbal.by наступ міліцыі, падатковай, АБЭП

«Акрамя раней забраных 419 маек „Псіхо3%“, нас прымусілі спыніць вытворчасьць, забралі з цэху 9 бел-чырвона-белых сьцягоў і ўжо два дні як у краме зьнікла сьвятло», — паведаміў дырэктар крамы Symbal.by Павал Белавус. Павал Белавус лічыць, што ўсё гэта «наўпрост зьвязана з выбарчай кампаніяй у Беларусі».

Надпіс ПСІХОЗ% на майцы symbal.by зьвязаны зь лічбай 3 %. Менавіта столькі ў розных інтэрнэт-апытаньнях атрымлівае Аляксандар Лукашэнка, што стала ўжо папулярным інтэрнэт-мэмам. Што адбываецца цяпер з крамай і вытворчасьцю Symbal.by, чытайце ў вялікім інтэрвію зь Белавусам па спасылцы.

Telegram-канал і чаты Ціханоўскага ўзламалі, разьмясьцілі сымболіку БРСМ

Днём 19 чэрвеня Telegram-канал «Страна для жизни», а затым і чат каналу, быў узламаны невядомымі. Канал і чат былі прысьвечаныя зьняволенаму блогеру Сяргею Ціханоўскаму і патэнцыйнай кандыдатцы ў прэзыдэнты Сьвятлане Ціханоўскай. Цяпер жа на іх разьмешчаная сымболіка кампаніі БРСМ «#раЗАм».

Ці зьвязаны ўзлом з праўладным Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі, невядома. У гэтай арганізацыі Свабодзе паабяцалі разабрацца і адказаць пазьней, «на гэты момант такой інфармацыі няма». Цалкам чытайце па спасылцы.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG