Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Алексіевіч
Сьвятлана Алексіевіч

Нобэлеўская лекцыя Алексіевіч. Глядзіце і чытайце ЎЖЫВУЮ

Беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч выступіла з Нобэлеўскай лекцыяй па літаратуры ў Швэдзкай Акадэміі.

Беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч выступіла з Нобэлеўскай лекцыяй па літаратуры ў Швэдзкай Акадэміі.

Лекцыя Сьвятланы Алексіевіч у сувязі з атрыманьнем ёю Нобэлеўскай прэміі па літаратуры трансьлявалася ў жывым эфіры на Nobelprize.org, а таксама праз Youtube. Карэспандэнт Радыё Свабода перадае са Стакгольма.

Відэа можна паглядзець тут, а паслухаць — тут.

Людміла Рублеўская: «Я адразу пабачыла, што Сьвятлана хвалюецца. Але гэта надало таму, што яна казала, афарбоўку такой камэрнасьці. Яе было відаць як чалавека, што яна прамаўляла на эмоцыях, што голас зрываўся. Гэта, мне здаецца, куды лепей, чым калі б яна прагаварыла без эмоцыяў, як лектар.

Па гэтай лекцыі можна нават сачыненьні пісаць! Бо ў ёй была акрэсьленая цэлая эпоха, і гістарычная, і літаратурная, а ня толькі творчасьць уласна Сьвятланы. Абазначаныя ўсе трагічныя этапы непасрэдна беларускай гісторыі. Мне асабіста было вельмі сымпатычна, што Сьвятлана згадала свайго настаўніка, Алеся Адамовіча. Гэта тое, што найбольш мяне кранула зь яе прамовы.

«Па гэтай лекцыі можна сачыненьні пісаць» — Людміла Рублеўская пра Нобэлеўскую прамову Алексіевіч

Алег Трусаў: «Я нічога не чакаў ад гэтага выступу. Сьмешна, калі Нобэлеўская прэмія ператвараецца ў спартыўнае спаборніцтва. І я задаволены тым, што пачуў. Разумная жанчына, яна, вядома, далёкая ад нашых беларускіх праблем, яна хварэе ўсясьветнымі праблемамі. Выказалася яна нармальна. Але, каб ад гэтага зьмянілася нешта ў нашай беларускай рэчаіснасьці, то наўрад ці зьменіцца. Яна чалавек, пісьменьнік, імпартнага характару. Мы з вамі цудоўна ведаем, хто такі савецкі чалавек, а на Захадзе ня ведаюць — і яна раскрыла ім вочы, таму і Нобэля атрымала. І за гэта мы рады, што яна Нобэлеўская ляўрэатка. Ну але для нашых унутраных момантаў нічога ня зьменіцца, калі мы самі ня будзем беларускую справу рабіць. Алексіевіч ня будзе рабіць беларускую справу. Не рабіла раней і ня будзе рабіць зараз»

Трусаў: Алексіевіч далёкая ад нашых беларускіх праблем, пісьменьніца імпартнага характару

Павал Севярынец: «Характэрна, што Сьвятлана Алексіевіч больш казала пра сьветаўспрыманьне Расеі, рускага чалавека. Для некаторых беларусаў, магчыма, гэта было дзіўна. Але для мяне Алексіевіч — у адным шэрагу з такімі беларусамі, якія намагаліся збавіць Расею ўвесь час — як Мялецій Сматрыцкі, Сімяон Полацкі, Фёдар Дастаеўскі, Уладзімер Высоцкі, Валерыя Навадворская.

Ёсьць у беларусаў такая місія (на мой погляд, гэта проста закладзена звыш) яны проста імкнуцца збавіць Расею, прасьвятліць яе, паказаць самой Расеі, якая яна ёсьць. Зрабіць яе лепшай, зрабіць яе больш духоўнай, больш культурнай. І я думаю, што сэнс гэтай Нобелеўскай лекцыі быў якраз у гэтай тысячагадовай беларускай місіі. Калі хочаце, Сьвятлана Алексіевіч — гэта такое беларускае люстэрка для Расеі», — заявіў Севярынец у інтэрвію Свабодзе.

Севярынец: Сьвятлана Алексіевіч — гэта беларускае люстэрка для Расеі

Мікола Статкевіч: «Нельга было чакаць ад пісьменьніцы ўвязваньня ў палітычныя бойкі. Усё ж такі Сьвятлана — ня Вацлаў Гавал, які актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцьці, у супраціве, сядзеў у турме. Яна — выбітная пісьменьніца, але ніколі не ўдзельнічала ў палітычных дзеяньнях. Таму чакаць ад яе гэтага было б няправільна».

Статкевіч: Усё ж такі Сьвятлана — ня Вацлаў Гавал

Як глядзелі лекцыю Алексіевіч у Беларусі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:27 0:00

XS
SM
MD
LG