Якая вы птушка? Тэст

Дзе б вам хацелася правесьці зіму?

Я бусел, правяду зіму ў Паўднёвай Афрыцы

Беларускія буслы зімуюць ва Ўсходняй Афрыцы, далятаючы ажно да Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

Я вяртлявая чаротаўка, правяду зіму ў атлянтычным круізе

Зімовы арэал абмяжоўваецца Сэнэгалам і Малі. Птушкі лятуць уздоўж Атлянтычнага ўзьбярэжжа.

Я чаромашнік, правяду зіму ў Індыі

Зімуе ў Індыі і Паўднёва-Ўсходнім Кітаі. Гэта далёка, таму адлятае рана і вяртаецца сярод апошніх.

Я чайка-рыбачка, правяду зіму ў Нідэрляндах

Адлятае на пачатку восені. Кіруецца на захад і паўночны захад, далятаючы да Вялікай Брытаніі.

Я шпак, правяду зіму ў Італіі

Акрамя Італіі, шпакі зімуюць у Гішпаніі і Францыі. Апошнім часам сталі заставацца на зіму і ў Беларусі.

Я шэрая варона, мне і тут нядрэнна

У Беларусі застаюцца мясцовыя вароны, а яшчэ падлятаюць птушкі з поўначы. Бо корму на сьметніках не зьлічыць.

Я лыска, правяду зіму на Чорным моры

Лыскі зімуюць у Заходняй Эўропе, але ёсьць зімоўкі і на Чорным моры. Зімуюць яны тысячнымі чародамі.

Я кнігаўка, правяду зіму ў Францыі

Кнігаўкі стартуюць у ліпені, а на пачатку верасьня прылятаюць на месцы зімовак. Збольшага гэта Францыя.

Я амялушка, прылячу зімаваць у Беларусь

Амялушкі прылятаюць у Беларусь са Скандынавіі і Кольскага паўвострава.

Я зязюля, правяду зіму ў Анголе

Бацькі адлятаюць у сярэдзіне лета. А птушаняты пачынаюць міграцыю ў канцы жніўня.

Падзяліся ў сетках!