Расея дае Беларусі $2 мільярды

Расея вырашыла выдзеліць Беларусі $2 мільярды крэдыту. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм’ер міністар фінансаў Расеі Аляксей Курдын.

Ён ўдакладніў, што адзін мільярд стабілізацыйнага крэдыту выдаткуюць сёньня, а ячшэ адзін – цягам наступнага году, перадае “РИА “Новости”.

У канцы 2007 году Беларусь і Расея падпісалі пагадненьне пра тое, што Менск атрымае 15-ці гадовы стабілізацыйны крэдыт у 1,5 мільярдаў даляраў па стаўцы LIBOR + 0,75% з пяцігадовай адтэрміноўкай сплаты асноўнага доўгу. Беларусь прасіла гэтыя грошы, каб аплаціць энэрганосьбіты.