Раман Мянцюк абвясьціў галадоўку

Раман Мянцюк

Абвінавачаны па справе аб “жывым шчыце” Раман Мянцюк заявіў у судовай залі пра пачатак галадоўкі.

Апрача таго ён запатрабаваў ад суду адхіліць пракурора Нікуліна, які ўдзельнічае ў працэсе.

Судзьдзя ўнёс гэтае хадайніцтва ў матэрыялы справы і працягнуў працэс. Пракурору Аляксандру Нікуліну прадставілі слова ў спрэчках.