Л.Баршчэўскі: працягваць ранейшы курс

Лявон Баршчэўскі

Што б вы параілі новаму прэзыдэнту ЗША зрабіць у дачыненьні да Беларусі? Паводле старшыні Партыі БНФ Лявона Баршчэўскага, ЗША павінны працягваць ранейшы курс:

“Курс прынцыповы ў дачыненьні да парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі. І, адпаведна, з гэтым сувымяраць магчымасьці супрацоўніцтва з урадам. Гэта, бадай што, самае галоўнае. Безумоўна, “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі” павінен дзейнічаць далей, пакуль у нас ня будзе ўзноўленая гэтая дэмакратыя”.