Гайдукевіч жадае посьпеху Абаму

Сяргей Гайдукевіч

Былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Сяргей Гайдукевіч адразу адзначыў, што ягоныя сымпатыі на баку Барака Абамы і ён жадае яму перамогі.

“Што б я параіў будучаму прэзыдэнту? Яму варта ўважліва агледзецца вакол і больш дбаць менавіта пра сваю краіну. Менавіта ўнутры краіны варта шукаць праблемы і знаходзіць іх вырашэньне? Трэба разабрацца, адкуль крызіс, чаму надзьмулі акцыі. Таму я вельмі шчыра жадаю новаму прэзыдэнты разабрацца найперш з унутрыамэрыканскімі праблемамі. Калі прыйдзе Абама, яму найперш трэба будзе даказаць, што ён – менавіта тое, што патрэбна краіне”

Што тычыцца стаўленьня новага прэзыдэнта да беларускай праблематыкі, то тут Сяргей Гайдукевіч найперш адзначае пераемнасьць амэрыканскай зьнешняй палітыкі. “Мяркую, што вялікай розьніцы ў тым, хто пераможа, няма, бо асноўныя прынцыпы зьнешняй палітыкі ў ЗША застаюцца.”