Сьвіны грып ужо ў Расеі

У Расеі зафіксаваны першы выпадак захворваньня грыпам H1N1, паведаміў галоўны санітарны лекар Расеі Генадзь Анішчанка.
Паведамляецца, што інфікаваны — грамадзянін Расеі, выкладчык, які вярнуўся з ЗША. Ён шпіталізаваны, ягоны стан задавальняльны.

Паводле Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, хворых на небясьпечны грып у сьвеце ўжо больш за 11 тысяч чалавек. 86 выпадкаў хваробы скончыліся сьмерцю.