Ленін забіў чалавека

21-гадовы жыхар мястэчка Ўваравічы загінуў пасьля таго, як на яго зваліўся помнік Уладзімеру Леніну.

10 жніўня ў 4:40 раніцы хлопец залез на пастамэнт помніка вышынёй каля 7 м і паспрабаваў павіснуць на працягнутай наперад руцэ Леніна. У гэты момант канструкцыя абвалілася.

Па дарозе ў Гомельскую абласную клінічную лякарню малады чалавек сканаў, перадае БелТА.