Беларусы будуць піць найлепшую ў сьвеце какаву

Пра гэта сёньня паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Вэнэсуэлы ў Беларусі Амэрыка Дыяс Нуньес.
Ён сказаў, што неўзабаве ў Беларусь пачнуцца пастаўкі вэнэсуэльскай какавы, якая лічыцца найлепшай у сьвеце, а таксама і іншых паўфабрыкатаў з Вэнэсуэлы.

У сваю чаргу, Вэнэсуэла закупляе ў Беларусі багата сухога малака і іншых прадуктаў.

Амбасадар Вэнэсуэлы таксама паведаміў, што ягоная краіна дадаткова перадала Беларусі новыя нафтавыя сьвідравіны. І гэта дазволіць, на думку вэнэсуэльскіх спэцыялістаў, павялічыць здабычу нафты ў 4 разы.

Акрамя таго, Вэнэсуэла пусьціла Беларусь распрацоўваць некалькі вельмі пэрспэктыўных газавых радовішчаў.