Беларусь зьвярнулася да Швэцыі па кансультацыі па кібэрзлачынаствах

Адпаведны ліст перадала швэдзкаму міністэрству юстыцыі беларуская амбасада ў гэтай краіне. У прыватнасьці, беларускі бок зацікаўлены ў абмене інфармацыяй адносна высокатэхналягічнай злачыннасьці. Яна, ў прыватнасьці, тычыцца барацьбы з хакерамі, кампутарным сабатажам, разьвіцьцём шкоднага праграмнага забесьпячэньня, электроннага банкаўскага махлярства.

Як падаюць швэдзкія інфармацыйныя крыніцы, міністэрства юстыцыі пакуль не адказала на ліст зь Менску. Яны тлумачаць гэта апошнім указам прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі пра цэнзуру Інтэрнэту, які ўступае ў сілу летам 2010 году. Як вынікае з дакумэнту, улады маюць магчымасьць блякаваць “небясьпечныя для рэжыму сайты”, а таксама рабіць запыты адносна інтэрнэт-карыстальнікаў. Экспэрты бачаць сувязь паміж указам Лукашэнкі і будучымі выбарамі