Ператрус на кватэры Марыны Коктыш

Марына Коктыш

Супрацоўнікі праваахоўных органаў распачалі ператрус на кватэры намесьніцы рэдактара газэты «Народная Воля» Марыны Коктыш.
Як паведаміла Свабодзе Марына Коктыш, гэта зьвязана з той жа крымінальнай справай аб паклёпе і санкцыяй Гомельскага пракурора, паводле якой сёньня адбыліся ператрусы ў офісе «Хартыі-97» і на працоўным месцы яшчэ адной намесьніцы рэдактара «Народнай волі» Сьвятланы Калінкінай.