Бураўкін: "Можна паспачуваць народу, які такую ўладу цярпіць"

Генадзь Бураўкін

Актывісты кампаніі "Гавары праўду" Ўладзімер Някляеў, Сяргей Вазьняк і Андрэй Дзьмітрыеў вызваленыя пасьля трох дзён турэмнага зьняволеньня. Каля ўправы міліцыі Ленінскага раёну Менску іх сустракалі сваякі, паплечнікі, сябры і журналісты. Гаворыць паэт, журналіст і дыплямат Генадзь Бураўкін:
"Гэта сьведчыць пра тое, што паэты — асобы. А таленавітыя паэты — гэта выдатныя асобы і мужныя людзі. Ну, а ўлада, якая хоча прымусіць паэтаў маўчаць, якая хоча адвучыць іх гаварыць праўду, садзіць за гэта ў пастарунак, — то можна толькі паспачуваць народу, які цярпіць такую ўладу. І ніякіх апраўданьняў такой уладзе быць ня можа".