Ужо сёньня, 18 чэрвеня

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

На двары


Пераменная воблачнасьць , ад 18 да 24 цяпла.

Не праходзьце міма


У кінатэатры “Цэнтральны” у Менску адкрыюцца Дні кітайскага кіно.

У Парку Горкага працягнецца фэстываль мёду “Сонечны колер”.

Культурная акцыя "Будзьма Акудовічам!", прысьвечаная 60-годзьдзю выбітнага айчыннага мысьляра Валянціна Акудовіча адбудзецца у галерэі "Ў", якая знаходзіцца па пр. Незалежнасці, 37а.

Там, дзе нас няма


Тыбецкі духоўны лідэр Далай Лама наведае Японію.

Таксама ў гэты дзень


1873. Амэрыканка С'юзэн Энтані была аштрафаваная на 100 даляраў за спробу прагаласаваць на прэзыдэнцкіх выбарах . У тым ліку і яе намаганьнямі нашмат пазьней выбарчае права для жанчын стане нормай у ЗША і Эўропе.

1940. Славутая прамова 18 чэрвеня Шарля дэ Голя да французаў. Дэ Голь прамаўляў да землякоў зь Лёндану пасьля нямецкай акупацыі радзімы. Ён заявіў, што вайна ў Францыі яшчэ ня скончылася і заклікаў землякоў уступаць у рух Супраціву. ЮНЭСКА ў 2005 годзе ўключыла прамову ў рэестр “Памяць сьвету”.

1942. Янка Купала прыяжджае з Казані ў Маскву і пасяляецца ў гатэлі “Масква”, дзе праз 10 дзён загіне пры нявысьветленых абставінах.

Ёсьць нагода


Дзень нараджэньня Пола Макартні.

Дзень правоў чалавека ў Азербайджане.

Мінус 365


Зінаіда Ганчар зьвярнулася ў ААН

Цытата на памяць


«Я-чалавека няма бязь існага. Я-чалавека няма без папярэдняга чалавека.

Я-чалавека няма безь людзей.

Я-чалавек немагчымы ў колькасьці самога сябе. Ён адсутнічае сярод падзеяў адзінкавага ліку. Ён факт зьбегу вялікай колькасьці чыньнікаў і прадстаўляе ня сам сябе, а гэты зьбег гэтых чыньнікаў.»


Валянцін Акудовіч. «Мяне няма.Роздумы на руінах чалавека».