Беспрацоўны Дабратвор і палітык Міхалевіч падалі дакумэнты ў ЦВК

Ільля Дабратвор падаў у Цэнтрвыбаркам Беларусі заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэньню яго кандыдатам на пасаду прэзыдэнта

Ініцыятыўная група складаецца з аднаго чалавека.

Таксама дакумэнты ў ЦВК падаў палітык Алесь Міхалевіч. Кіраўніком ягонай ініцыятыўнай групы стаў Юрась Меляшкевіч.

Раней 24 верасьня дакумэнты ў ЦВК падаў кіраўнік кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэй Саньнікаў.

24 верасьня — апошні дзень, калі можна падаць дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта.

Каманда Алеся Міхалевіча ля будынку ЦВК