Міхалевіча перавялі з «амэрыканкі» на «валадарку»

Алесь Міхалевіч

Былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксея Міхалевіча, арыштаванага па справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня ў Менску, перавялі зь СІЗА КДБ у сьледчы ізалятар МУС, які знаходзіцца на вуліцы Валадарскага.

Пра гэта паведаміла жонка Міхалевіча Мілана са спасылкай на адваката Алега Агеева.

«Адвакат сказаў таксама, што сёньня бачыў Міхалевіча і што паспрабуе зь ім зноў сустрэцца ў панядзелак»,— паведаміла Свабодзе Мілана.