Ухналёў: «А з восені пачнецца гандаль»

Валерый Ухналёў

Намесьніку старшыні партыі «Справядлівы сьвет» Валерыю Ўхналёву сёньняшнія прысуды ўдзельнікам падзеяў 19 сьнежня нагадваюць гульню ў карты. У размове з карэспандэнтам «Свабоды» ён заявіў:

«Улады зараз набіраюць сабе хабар, каб потым было чым гандляваць. Я думаю, яны і надалей будуць выносіць усім удзельнікам Плошчы жорсткія прысуды, якія ня маюць ніякага дачыненьня да крымінальных учынкаў. За лета пройдуць касацыйныя суды. А з восені пачнецца гандаль — з Эўропай, Амэрыкай, Расеяй… З усімі, ад каго беларускія ўлады будуць спадзявацца нешта ўхапіць для сябе, за кошт зьмяншэньня тэрмінаў альбо амністыі палітвязьням».