Маладафронтавец Іван Шыла затрыманы

Іван Шыла

Як паведаміла ў Фэйсбуку намесьніца старшыні «Маладога фронту» Наста Палажанка, маладафронтаўца Івана Шылу забралі пад офісам ПЭН-цэнтру.
«Ён выйшаў з пад'езда, пад'ехала машына са спэцназам і зацягнулі ўнутр», паведамляе Наста Палажанка.

У 17.00 у офісе Беларускага ПЭН-Цэнтру мае адбыцца цырымонія ўручэньня заснаванай «Маладым фронтам» прэміі «Люблю Беларусь». Сёлета яна будзе ўручацца трэці раз. Адным з арганізатараў сёньняшняга мерапрыемства быў Іван Шыла.