Актывістка FEMEN разьдзелася перад патрыярхам Кірылам

Актывістка ўкраінскага жаночага руху FEMEN атакавала кіраўніка Расейскай праваслаўнай царквы, патрыярха Кірыла каля лётнішча Барыспаль. З крыкамі «Изыди вон!» яна выбегла з групы журналістаў, скінула адзеньне і кінулася да Кірыла. Яе спыніла служба аховы і сілай пацягнула ў памяшканьне аэрапорту. На сьпіне ў дзяўчыны было напісана «Kill Kiril».

Пасьля гэтага інцыдэнту ў часе размовы з прэсай Кірыл блаславіў Украіну.

У Кіеў зь візытам прыбыў сёньня кіраўнік РПЦ патрыярх Кірыл.