Такое жыцьцё: Крышнаіты ачышчалі ад зла атмасфэру ў Магілёве

Your browser doesn’t support HTML5

У суботу, 3 лістапада, амаль цэлы дзень у Магілёве цэнтральнымі вуліцамі, сьпяваючы «Харэ Крышна», шпацыравала група вандроўных крышнаітаў. Нязвыклае для гарадзкой будзённасьці відовішча не засталося без увагі мінакоў. Яны, аднак, усё ж стараніліся ўбраных у памаранчавае вернікаў.
Крышнаіты надалі панураму восеньскаму дню крыху весялосьці ды разнастайнасьці. Крышнаіты кажуць, што сваімі сьпевамі ачышчаюць атмасфэру ад зла. Да Магілёва вернікі-крышнаіты пабывалі амаль ува ўсіх абласных гарадах Беларусі. Зьбіраюцца ў Літву і ва Ўкраіну.

Рубрыка «Такое жыцьцё» — гэта спробы фільмаваць жыцьцё такім, якое яно ёсьць. Разам з карэспандэнтамі Свабоды здымаюць і чытачы нашага сайту. Найлепшыя дасланыя ў рэдакцыю відэа адзначаюцца прызам.

Каб даслаць сваё відэа ў рубрыку «Такое жыцьцё», пішыце на пошту rferl.minsk@gmail.com — аўтары найлепшых дасланых відэа атрымліваюць невялікую HD-камэру ў падарунак.

Тэхнічныя патрабаваньні: пажаданыя мінімальныя памеры карцінкі — 640х360 (прапорцыя 16:9) альбо 480х360 (4:3); відэа можа быць у любым з агульнапрынятых фарматаў — MPEG, MPEG2, MP4, AVI, 3GP ці іншым.
Лепей, калі відэа будзе немантажаванае.

Відэарубрыка «Такое жыцьцё» — шукаем кадры, якія гавораць самі за сябе. Здымаюць карэспандэнты «Свабоды» — здымайце і вы!