[ 17:25 ]  Трыццаць чалавек згарэлі падчас пажару ў доме-інтэрнаце

Пажар адбыўся ў вёсцы Рандзілаўшчына Дзятлаўскага раёна ў Казлоўшчынскім доме-інтэрнаце для псіханеўралагічна хворых людзей. Цалкам згарэў адзін з карпусоў дома-інтэрната, ў якім знаходзіліся хворыя людзі. З 62 хворых быў выратаваны толькі 31 чалавек, 30 чалавек згарэла жыўцом, аднаго дагэтуль шукаюць, магчыма ён напалоханы схаваўся дзе-небудзь у вёсцы, але верагоднасьць гэтага надзвычай малая. Пра гэта паведаміў міністр надзвычайных сітуацыяў Беларусі Валерый Астапаў. 50 гадоў у Беларусі не бывло такога страшнага пожару, папярэдні пажар з такмі вялікіямі ахвярамі адбыўся ў пяцідзесятыя гады ў вёсцы Буса Іванаўскага раёна, калі згарэў клюб. А палове пятай раніцы, на момант, калі прыехалі пажарныя, будынак ужо цалкам згарэў. Корпус палыхаў, калі хворыя спалі, прыняўшы псіхатропныя прэпараты, яны ня слухаліся ратаўнікоў. Двое хворых, якіх ужо вывялі з агню на вуліцу, самі вярнуліся ў полымя і згорелі жывымі. Столькі ахвяраў не было б, каб гэта былі псіхічна здаровыя людзей,-- лічыць Астапаў. З 8 супрацоўнікаў мэдперсаналу ніхто не пацярпеў, аднак дзеяньні медыкаў сталіся адной з прычынаў такой вялікай колькасьці ахвяраў – яны выклікалі брыгаду МНС толькі праз паўгадзіны пасьля пачатку пажару, і спрабавалі справіцца з агнём сваімі сіламі. Пячное ацяпленьне і электраправодка, паводле МНС, былі спраўнымі, аднак будынак састарэлы, з драўлянымі перакрыццямі, і згарэў як сьвечка. Узбуджаная крымінальная справа. Прычынай пожару стаўся падпал будынка інтэрната адным з псіхічна хворых пацыентаў, які верагодна пакутваў на піраманію, альбо неасьцярожнае абыходжантьне з агнём, магчыма з запаленай цыгарэтай. Родзічы хворых часам прыносілі ім цыгарэты.