«Жыве Беларусь!» паказалі ў Варшаве

У Варшаве адбыўся прэм’ерны паказ мастацкага фільму «Жыве Беларусь!» рэжысэра Кшыштафа Лукашэвіча, які прысьвечаны сучаснай Беларусі і зьняты пры актыўным удзеле беларусаў.
Музыка Зьміцер «Вінцэнт» Папко выканаў галоўную ролю музыкі Захаркі, якога забралі ў беларускае войска, шэраг іншых актораў — таксама беларусы, Лявон Вольскі напісаў музыку для гэтай стужкі, Франак Вячорка — суаўтар сцэнару.

Цяпер фільм можна глядзець у кінатэатрах усёй Польшчы, Героі гавораць па-беларуску, некаторыя — па-расейску, пераклад у выглядзе польскіх тытраў.