Шумчанку выпусьцілі з турмы на Акрэсьціна

Your browser doesn’t support HTML5

Шумчанка пасьля арышту: Успрымаю гэта як частку працы

Старшыня рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка 2 ліпеня выйшаў з турмы на Акрэсьціна на волю.
Яго затрымалі 27 ліпеня ў Менску падчас страйку прадпрымальнікаў. У той жа дзень суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў яго арыштам на 5 сутак.

Як паведамілі ягонай жонцы Вользе ў Цэнтральным РУУСе, Шумчанку абвінавацілі ў правядзеньні несанкцыянаванай акцыі.