Вячаслаў Ракіцкі: не скароцяць толькі «папсу» і Музэй ВАВ — аснову ідэалёгіі

Вячаслаў Ракіцкі

Калегія Міністэрства культуры прыняла рашэньне правесьці скарачэньне колькасьці работнікаў установаў культуры на 25 працэнтаў.
Згодна з дакумэнтам, Інстытуту беларускай культуры прапануюць скараціць 30% супрацоўнікаў, Літаратурным музэям Янкі Купалы і Якуба Коласа — па 25% супрацоўнікаў, Нацыянальнаму мастацкаму музэю — 5%. Астатнім падначаленым Мінкульту ўстановам (за выключэньнем прафэсарска-выкладчыцкага складу) — на 20%. Не падпадаюць пад скарачэньне Нацыянальны аркестар сымфанічнай і эстраднай музыкі і Музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Сытуацыю камэнтуе тэатральны крытык і журналіст Вячаславаў Ракіцкі, які некалі быў супрацоўнікам Міністэрства культуры, працаваў разам зь цяперашнім міністрам Барысом Сьвятловым і, у пэўным сэнсе, ведае сытуацыю знутры.

Your browser doesn’t support HTML5

Вячаслаў Ракіцкі камэнтуе скарачэньні ва ўстановах культуры