Баўмгертнэр — у маскоўскім СІЗА

Ўладзіслаў Баўмгертнэр

Афіцыйны прадстаўнік Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў Расеі Крысьціна Белавусава пацьвердзіла, што дастаўлены ўначы зь Беларусі гендырэктар «Уралкалія» Уладзіслаў Баўмгертнэр зьмешчаны ў адзін з маскоўскіх сьледчых ізалятараў.
«Баўмгертнэр экстрадаваны ў Расею і зьмешчаны ў адзін са сьледчых ізалятараў Масквы»,— сказала Белавусава.

Мінулае начы самалёт з Баўмгертнэрам прызямліўся ў аэрапорце «Дамадзедава».

Дакладны час і месца прыбыцьця гендырэктара «Ўралкалія» да апошняга моманту не паведамлялася, каб пазьбегнуць лішняга ажыятажу і ўвагі журналістаў.

Не выключана, што сёньня прадстаўнікі сьледзтва ў СІЗА прад’явяць Баўмгертнэру афіцыйныя абвінавачваньні і правядуць яго допыт у якасьці абвінавачанага, паведамляе Інтэрфакс.