Мільён штрафу за салідарнасьць з Майданам

Your browser doesn’t support HTML5

Ільля Дабратвор: Чаму я разам з Майданам

Ільлю Дабратвора пакаралі 8 базавымі велічынямі штрафу за пікет салідарнасьці з Майданам. Гэта 1 мільён 40 тысяч рублёў.
Судзьдзя Вікторыя Шабуня прызнала яго вінаватым у несанкцыянаваным пікетаваньні 30 лістапада.

Падтрымаць Дабратвора ў суд прыйшлі больш за 10 актывістаў.

Суд цягнуўся 2 дні. Ноч перад пачаткам суду Ільля Дабратвор правёў у турме на Акрэсьціна.