Справу аб масавым атручэньні мэтанолам у Чэхіі перадалі ў суд

У Чэхіі выстаўленыя абвінавачаньні ў нашумелай справе аб масавым атручэньні людзей мэтылавым сьпіртам у пазамінулым годзе.
На лаве падсудных – 31 чалавек. Сямёра зь іх абвінавачваюцца ў асабліва цяжкіх злачынствах, ім пагражае 20 гадоў турмы.

Судовы працэс пачнецца вясной.

Падробленыя моцныя сьпіртныя напоі, якія зьмяшчаюць атрутны мэтанол, зьявіліся ў продажы ў Чэхіі ў другой палове 2012 году. Ад атручэньня загінулі 38 чалавек, яшчэ 50 сур'ёзна пацярпелі, у тым ліку страцілі зрок.

Каб спыніць распаўсюд атручанага алькаголю, урад Чэхіі на месяц ўвёў забарону на гандаль сьпіртнымі напоямі мацнейшымі за 20 градусаў.