Алеся Скапінцава: Часам стамляюся ад пытаньня «чаму ты размаўляеш па-беларуску?»

Ілюстрацыйнае фота

Радыё Свабода публікуе анкеты, у якіх нашы чытачы распавядаюць, як прыйшлі да беларускай мовы, і што яна значыць у іх жыцьці. Дасылайце вашы адказы на наступныя пытаньні на адрас svaboda@rferl.org.
Анкета «Жывая мова»

1. Чаму і як вы пачалі гаварыць па-беларуску?
2. Дзе і як вы карыстаецеся мовай?
3. Як мова дапамагла вам ў працы, жыцьцёвых сытуацыях?
4. Якія цяжкасьці стварыла?
5. Што б вы параілі «Свабодзе»?



1. Размаўляць па-беларуску пачала некалькі год таму. Падштурхнулі і натхнілі беларускамоўныя знаёмыя і сябры. Хацелася быць беларускай ня толькі па пашпарце:)

2. Мовай карыстаюся ў сям'і, зь сябрамі, знаёмымі, калегамі.

3. У працы дапамагае, бо мне даводзіцца шмат карыстацца мовай.

4. Часам я стамляюся ад пытаньняў кшталту «чаму ты размаўляеш
па-беларуску». Большасьць людзей абавязкова зьвяртае на гэта ўвагу. Даю
сто працэнтаў, што ў любым грамадзкім месцы людзі пачнуць
прыслухоўвацца менавіта да маіх размоў, бо яны па-беларуску, чым да
любых рускамоўных, проста таму, што гэта, на іх позірк, незвычайна.
Гэта непрыемна, абмяркоўваць свае асабістыя справы «пад праслушкай».