«Суворы турыст» Віталь Зялкоўскі ідзе ў дэпутаты

Інтэрнэт-мэм з Маладэчна балятуецца ў мясцовыя саветы. Пра гэта піша Рэгіянальная газэта.
Па Маладэчанскай Цэнт­ральнай выбарчай акрузе № 5 зарэгістраваны Віталь Зялкоўскі, які часова не працуе. 33 гады, сябра Лібэральна-дэмакратычнай партыі. Гадавы прыбытак 10 390 805 рублёў. Маёмасьці ва ўласнасьці няма.

Сьпісы кандыдатаў у дэпутаты абласных Саветаў дэпутатаў разьмешчаныя на афіцыйных сайтах райвыканкамаў.