Менск сьпякотны: вада, марожанае, загар

Сквар у Менску

Тэмпература паветра ў Менску на гэтым тыдні паднялася вышэй за 30 градусаў.

Ратуючы і ратуючыся ад сьпёкі сталіца штодня зьядае 60 тон марожанага і выпівае 300 тысяч літраў вады. Вадой ратуюць і асфальтавае пакрыцьцё. На гэта штодня сыходзіць 800 кубамэтраў.

МНС папярэджвае пра небясьпеку прыродных пажараў, а дактары — цеплавых удараў.