На «Камяніцу» не прапускалі з «Пагоняй» і бел-чырвона-белым сьцягам (ВІДЭА)

Your browser doesn’t support HTML5

Фольк-сьвята «Камяніца 2014»

У Музэі народнай архітэктуры і побыту пад Менскам прайшоў VI фольк-фэстываль «Камяніца»

У Музэі народнай архітэктуры і побыту пад Менскам прайшоў VI фольк-фэстываль «Камяніца». Удзельнікамі сьвята сталі беларускія й замежныя фольк-гурты.

Традыцыйна падчас фольк-фэсту «Камяніцы» працавалі мастацкія выставы, свае работы прэзэнтавалі ткачы, ганчары і разьбяры, працавалі майстар-клясы.

Таксама ўсе ахвотрыя маглі наведаць кірмаш традыцыйных рамёстваў, паўдзельнічаць у старадаўніх танцах і гульнях. Наведнікаў было больш за 7 тысяч чалавек.

Зь непрыемнасьцяў — міліцыя не дазваляла праходзіць у адзеньні з выразнымі «Пагоняй» і бел-чырвона-белым сьцягам, настойліва прасіла хаця б вывернуць навыварат.

Your browser doesn’t support HTML5

Музыка сьвету на «Камяніцы»