Затрымалі Алега Корбана. Паплечнікі зьвязваюць гэта з заўтрашнімі перамовамі па Ўкраіне

Алег Корбан

Як стала вядома Радыё Свабода, прыкладна а 16-й гадзіне 11 сьнежня лідэра грамадзкай ініцыятывы «Альтэрнатыва» Алега Корбана выклікалі ў Партызанскі РУУС «у чымсьці распісацца», аднак як Алег пасьпеў паведаміць, яго вязуць на Акрэсьціна для адбыцьця тэрміну (10 сутак), які ён не адсядзеў у жніўні гэтага году.

Прэс-сакратар «Альтэрнатывы» Вольга Бурневіч лічыць, што такім чынам улады вырашылі перастрахавацца напярэдадні менскіх перамоваў па Ўкраіне:

«Затрыманьне зьвязваю з заўтрашнімі перамовамі па Ўкраіне. Улады баяцца наймалейшайга ўмяшаньня беларускай апазыцыі».