Уладзімеру Мальцаву зьменшылі вырак на паўтара года

Уладзімер Мальцаў

Вярхоўны суд Беларусі зьмяніў прысуд гендырэктару «Барысаўдрэва» Ўладзімеру Мальцаву на больш лагодны.

Адвакат чакае, што Ўладзімер Мальцаў выйдзе на волю праз 1-2 месяца.

Ранейшы прысуд (3 гады турмы) зьменшаны на паўгода, яшчэ год скасаваны ў выніку амністыі.

Аляксандр Мальцаў быў арыштаваны ў сакавіку 2014 году і такім чынам, яго мусяць вызваліць не пазьней як праз 5 месяцаў. Адвакат Зьміцер Гарачка не выключае, што ягоны падаабаронны апынецца на волі ўжо ў траўні-чэрвені.

Апрача таго суд зьняў арышт зь ягонай маёмасьці і не прызнаў нанясеньня ім шкоды на 1 мільярд і 900 мільёнаў рублёў.

20 сьнежня Менскі абласны суд прызнаў былога гендырэктара «Барысаўдрэва» Ўладзімера Мальцава вінаватым у злоўжываньнях уладай альбо службовым становішчам з нанясеньнем асабліва вялікіх стратаў. На сьледзтве і падчас суду Ўладзімер Мальцаў вінаватым сябе не прызнаў.