Фотафакт: Беластоцкі гіпэрмаркет REAL зрабіў указальнікі па-беларуску

У беластоцкай краме Real усе назвы аддзелаў дублююцца на беларускай мове.

Фотаздымкі з супэрмаркэту ў Польшчы зьмясьціла суполка «Мая краіна Беларусь».

«Усе назвы аддзелаў у краме Real у Беластоку дубляваныя па-беларуску. Шмат вы такое ў каронах-прасторах-гіпах-омах знойдзеце?», піша ў фэйсбуку Глеб Лабадзенка.