«Гляджу ў азёры Сырыі»: Міхаіл Яфрэмаў засьпяваў сьмелую песьню пра Пуціна (ВІДЭА)

Міхаіл Яфрэмаў

«Адзіноце прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі Ўладзіміра Ўладзіміравіча Пуціна на саміце „Вялікай васьмёркі“ прысьвячаецца».

Заслужаны артыст Расейскай Фэдэрацыі Міхаіл Яфрэмаў выканаў адчайна сьмелую песьню пад назвай «Халодная восем» у праграме «Спадар добры» тэлеканалу «Дождж».

Кампазыцыя, якую прасьпяваў Яфрэмаў пад акампанэмэнт гармоніка Пяцюні Ціханава, прысьвечана псыхалягічным праблемам прэзыдэнта Расеі, якія адбіваюцца на зьнешняй палітыцы дзяржавы.