Аэрапорт Стамбула аднавіў працу пасьля тэрактаў ВІДЭА

Міжнародны аэрапорт у Стамбуле аднавіў працу пасьля сэрыі выбухаў, якія адбыліся напярэдадні.

Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністар Турэччыны Біналі Йылдырым. Ён таксама заявіў, што за тэрактамі, у выніку якіх загінулі, як найменей, 36 чалавек і 147 пацярпелі, можа стаяць радыкальная групоўка «Ісламская дзяржава», перадае CNN.

Па словах турэцкага прэм’ера, наўпроставых доказаў гэтага пакуль няма. Адказнасьць за напад да гэтага часу не ўзяла на сябе ніводная тэрарыстычная арганізацыя.

Your browser doesn’t support HTML5

Аэрапорт Стамбула пасьля тэрактаў


Увечары 28 чэрвеня ў аэрапорце імя Атацюрка ў Стамбуле адбыліся тры выбухі. Бомбы прывялі ў дзеяньне сьмяротнікі. Выбухі адбыліся на паркоўцы каля аэрапорту і на ўваходзе ў тэрмінал. Адзін з нападнікаў таксама адкрыў стральбу па людзях. Як найменей адзін сьмяротнік быў паранены паліцыяй перад тым, як падарваць бомбу.

Сярод загінулых і пацярпелых ёсьць замежнікі. Улады Турэччыны ўжо назвалі гэта тэрактам. Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган заклікаў урад аб’яднаць намаганьні ў барацьбе з тэрарызмам. Гэтая атака, якая адбылася ў сьвяты месяц Рамадан, сьведчаньне таго, што тэрарызм не адрозьнівае ні веры, ні каштоўнасьцяў, гаворыцца ў заяве турэцкага лідэра.

ЗША асудзілі «подлы тэрарыстычны напад» у Стамбуле. ЭЗ заявіў аб падтрымцы Анкары. Міністар замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер выказаў спачуваньні турэцкаму народу.

Your browser doesn’t support HTML5

ВІДЭА: У выніку выбухаў і перастрэлкі ў аэрапорце ў Стамбуле загінулі 28 чалавек