Крымінальная справа ў дачыненьні да Беражкова спыненая

Уладзімер Беражкоў

У генэральнай пракуратуры Ўладзімеру Беражкову была ўручаная пастанова аб спыненьні крымінальнага перасьледу і зьняцьці арышту з маёмасьці, паведамляе «Прэсбол».

Былы генэральны мэнэджэр хакейнага клюбу «Дынама» (Менск) Уладзімер Беражкоў быў затрыманы ў жніўні 2015 году, яго абвінавачвалі ва злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі і ў крадзяжы грашовых сродкаў клюбу — каля мільярда рублёў. У красавіку 2016-га ён быў вызвалены з-пад варты.