У Екацярынбургу выказалі салідарнасьць са зьняволеным беларусам Паліенкам. Фота

Акцыі анархістаў Екацярынбургу ў падтрымку Дзьмітрыя Паліенкі

Жыхары расейскага Екацярынбургу правялі акцыю салідарнасьці зь беларусам Дзьмітрыем Паліенкам, якога 11 кастрычніка будуць судзіць у Менску за «пагрозу гвалту супрацоўніку міліцыі» і «распаўсюд парнаграфіі», перадае суполка анархістаў «Пошуг».

Апошнімі днямі ў Екацярынбургу распаўсюдзілі ўлёткі з аповедам пра затрыманьне менскіх раварыстаў, намалявалі на сьценах шэраг надпісаў і павесілі расьцяжку ў падтрымку Паліенкі. Суполка анархістаў Екацярынбургу «DIY with me» раней паведамляла пра свае акцыі адначасова па-расейску, па-ўкраінску і па-беларуску.

Беларускі актывіст Дзьмітры Паліенка, затрыманы падчас прабегу раварыстаў «Крытычная маса», ад 29 красавіка знаходзіцца за кратамі. Праваабаронцы «Вясны» называлі затрыманьне раварыстаў «непрапарцыйна гвалтоўным спыненьнем акцыі».