Мітынг камуністаў на плошчы Незалежнасьці. Фотарэпартаж

У чырвоным — Ігар Карпенка

Да помніка Леніну прыйшлі і студэнты дзяржаўных ВНУ, якія потым расьспісваліся ў дакумэнтах за ўдзел у акцыі.

Пасьля праўладных камуністаў кветкі да помніка Леніну ўсклалі прадстаўнікі партыі «Справядлівы сьвет» (якая да 2009 году называлася Партыяй камуністаў беларускай).

У Менску каля Дому ўраду адбыўся мітынг Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ) з нагоды чарговай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расеі.