Лукашэнка адправіў у адстаўку кіраўніцтва адміністрацыі прэзыдэнта

Аляксандар Косінец

Аляксандр Косінец і Канстанцін Мартынецкі вызваленыя ад пасадаў кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта і першага намесьніка кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта «ў сувязі зь пераходам на іншую працу».

Пра гэта паведамляецца на сайце прэзыдэнта.

Адпаведныя ўказы Аляксандар Лукашэнка падпісаў 5 сьнежня.

Косінец узначальваў прэзыдэнцкую адміністрацыю амаль 2 гады — з 27 сьнежня 2014 году. Раней ён займаў пасаду старшыні Віцебскага аблвыканкаму.

Выканаўцам абавязкаў кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта прызначаны Валер Міцкевіч.

Раней ён працаваў намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі. 52-гадовы Валеры Міцкевіч паходзіць зь Ліды. Юрыст. На пасаду намесьніка міністра юстыцыі прыйшоў у 2001 з пасады старшыні суду Менскага раёну. Намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі стаў у 2009, курыраваў заканатворчую дзейнасьць.