У Горадні дзясяткі чалавек пратэстуюць супраць Дэкрэту № 3

Дэмакратычныя сілы Горадні праводзяць акцыю пратэсту супраць Дэкрэту № 3 (так званы «дэкрэт ад дармаедах»).

Гарадзкія ўлады забаранілі праводзіць акцыю, але апазыцыя ўсё роўна заклікала выходзіць пратэставаць на Савецкую плошчу а 14-й гадзіне 19 лютага.

На акцыю выйшлі некалькі дзясяткаў чалавек. Адначасова на плошчы дэмакратычныя актывісты зьбіраюць подпісы за адмену прэзыдэнцкага дэкрэту.