Brutto прэзэнтавалі песьню на словы Сяргея Жадана па-беларуску

Brutto

Гурт Brutto прэзэнтаваў на сваім канале ў Youtube новы кліп «Рокі».

Песьня напісаная ўкраінскім паэтам Сяргеям Жаданом, на беларускую пераклаў Андрэй Хадановіч. У здымках узяла ўдзел Меліціна Станюта.

Brutto выступае з канцэртным турам па ўсёй Беларусі. Наступныя канцэрты пройдуць у Віцебску, Магілёве і Жлобіне. 8 сакавіка гурт Сяргея Міхалка зьбірае «Менск-Арэну».