«Маршы недармаедаў» у Менску, Горадні, Магілёве (Відэатрансьляцыя) 

15 сакавіка ў Менску, Горадні і Магілёве праходзяць «Маршы недармаедаў», якія некаторыя актывісты называюць «рэпэтыцыяй перад 25 сакавіка». У Менску марш дазволены Менгарвыканкамам. Арганізатары абвясьцілі, што акцыя пройдзе паводле зацьверджанага ўладамі сцэнару: збор у 17:30 каля Акадэміі навук, затым шэсьце ў бок плошчы Бангалёр.