Politico: ЗША разглядаюць санкцыі супраць Кітаю з прычыны падтрымкі КНДР

Высокапастаўленыя дарадцы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа разглядаюць магчымасьць увядзеньня санкцый супраць Кітаю. Аб гэтым піша выданьне Politico са спасылкай на крыніцу ў адміністрацыі ЗША.

Паводле дадзеных крыніц, з дапамогай магчымых санкцыяў Амэрыка мае намер «пакараць» Пэкін за бязьдзейнасьць адносна Паўночнай Карэі. Politico адзначае, што канчаткова рашэньне пра магчымыя санкцыі можа быць прынятае на працягу тыдня.

28 ліпеня Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва КНДР паведаміла аб пасьпяховым запуску міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты «Хвасон-14». ЗША, Паўднёвая Карэя і Японія раскрытыкавалі Кітай — аднаго з асноўных эканамічных партнэраў Пхэньяну — за адсутнасьць рэакцыі на паўночнакарэйскія ядзерныя выпрабаваньні.

Прэм’ер-міністар Японіі Сіндза Абэ таксама заявіў, што чакае больш актыўнай пазыцыі па Паўночнай Карэі і ад Расеі.