У Віцебску зьявілася графіці з Быкавым. Фота

Новае графіці ў Віцебску

Сёньня ў Віцебску ў двары па адрасе Маскоўскі праспэкт, 7 на сьцяне адной з дапаможных пабудоваў зьявілася графіці з выявай народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава.

Арт-аб‘ект — справа рук мясцовай каманды вулічных мастакоў #YouFeelMySkill. Выява пісьменьніка зьявілася на месцы іхняга папярэдняга графіці — выявы амэрыканскага рэпера Nate Dogg.

Некалькі жыхароў дома па Маскоўскім праспэкце ў гутарцы з карэспандэнтам Свабоды выказалі задаволенасьць новым «суседзтвам».

«Цяпер будзем вадзіць сюды ўнукаў. Быкаў — гонар Беларусі», — сказала адна з жанчын.

Графіцісты плянуюць завяршыць работу празь некалькі дзён.