У Глыбокім увялі камэнданцкі час

Горад Глыбокае

Інфармацыя пра ўвядзеньне камэнданцкага часу зьявілася на сайце райвыканкаму.

У сувязі з правядзеньнем на тэрыторыі Глыбоцкага раёну вучэньняў па тэрытарыяльнай абароне і ў рамках стратэгічных вучэньняў Узброеных сілаў Беларусі і Расеі «Захад-2017» у горадзе Глыбокае з 14 да 20 верасьня 2017 году з 22:00 да 6:00 уводзіцца камэнданцкі час.

У адпаведнасьці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб ваенным становішчы» падчас камэнданцкага часу забараняецца знаходзіцца (безь неабходнасьці) па-за жытлом, перамяшчацца паміж населенымі пунктамі без дакумэнтаў, якія сьведчаць або пацьвярджаюць асобу.

За парушэньне надзвычайнага ці ваеннага становішча прадугледжана пакараньне штрафам або адміністрацыйны арышт.