Лічба дня. Колькі грошай дасылаюць у Беларусь з-за мяжы

Паводле зьвестак за другі квартал 2017 году.

Усяго за гэты пэрыяд сума грашовых пераводаў у Беларусь з-за мяжы склала 267 мільёнаў даляраў. Гэта на 22,5% больш, чым год таму. Беларусы за той жа пэрыяд часу за мяжу перавялі грошай на суму 27,4 мільёна даляраў.