Зборную Расеі могуць не пусьціць на цырымонію адкрыцьця зімовай Алімпіяды

Аб плянах Міжнароднага алімпійскага камітэту паведамляе Deutsche Welle. Пакуль невядома, на які з гэтых крокаў пойдзе МАК. Канчатковае рашэньне аб санкцыях у дачыненьні да зборнай Расеі будзе прынятае на пачатку сьнежня.

Прычынай санкцый сталі шматлікія допінгавыя скандалы з удзелам расійскіх спартоўцаў. Раней паведамлялася, што зборную Расеі могуць увогуле адхіліць ад удзелу ў Алімпіядзе, альбо змусіць расійскіх спартоўцаў выступаць пад нэўтральным сьцягам. Зімовая Алімпіяда пройдзе ў Карэі, яна пачынаецца 9 лютага.